БЕЛ Ł РУС

У Гомельскай вобласці шукаюць групу асоб «усходняй» нацыянальнасці, якая займаецца «дэструктыўнай працай»

31.05.2024 / 23:44

Nashaniva.com

Арыенціроўкі разаслалі па прадпрыемствах.

Гомельская міліцыя шукае групу асоб «усходняй нацыянальнасці» ў колькасці 8 чалавек, заўважыў «Флагшток».

Такую арыенціроўку распаўсюдзіў, у прыватнасці, Рагачоўскі малочны камбінат. У тэксце гаворыцца, што група можа знаходзіцца на тэрыторыі Гомельшчыны «з мэтай правядзення дэструктыўнай працы і супрацьпраўных дзеянняў».

Грамадзян просяць паведамляць у міліцыю пра падазроных асоб са шнарамі, апёкамі і іншымі прыкметамі, якія характарызуюць спецыяльную падрыхтоўку.

Работнікаў аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання просяць выклікаць сілавікоў з дапамогай трывожнай кнопкі.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім раёне хлопец падпаліў уласны дом — маці прасіла яго з'ехаць, а ён не хацеў

У МУС расказалі, якія правапарушэнні робяць дзеці 8-10 гадоў

Міліцыя накрыла ў Барысаве дзень нараджэння — паўтара дзясятка непаўналетніх пілі гарэлку. Малодшай было 12 гадоў

Каментары да артыкула