У Зэльве цягнік збіў 90-гадовую жанчыну, што ўначы ішла па рэйках
Няшчасце здарылася а трэцяй гадзіне ночы.
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
Хуткасным пасажырскім цягніком Мінск — Гродна была смяротна траўмаваная пажылая жанчына, якая ішла па рэйках, паведамляе абласная міліцыя.
Машыніст прыняў усе неабходныя меры, у тым ліку і экстраннае тармажэнне, аднак пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Жанчына памерла на месцы.