БЕЛ Ł РУС

Беларускага байца ММА, якога нядаўна пабілі ў Сочы натоўпам, злавілі на допінгу

5.06.2024 / 22:41

Nashaniva.com

24-гадовага Фёдара Каўтуна Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі дыскваліфікавала на 6 гадоў за ўжыванне допінгу, а таксама за ўхіленне ад здачы пробы. У ягоных аналізах выявілі забароненыя рэчывы анастразол і аксандралон.

Фёдар Каўтун. Фота: Instagram/kalcher_first

Дыскваліфікацыя Каўтуна бярэ адлік з 11 красавіка 2024 года.

Праўда, у шэрагу ліг ММА на ўжыванне допінгу ўвагі не звяртаюць, таму былы пераможца чэмпіянату Еўропы па тайскім боксе ў вялікай верагоднасцю ўсё адно працягне кар'еру.

Зусім нядаўна на Фёдара Каўтуна напалі некалькі чалавек пасля турніру «Наша справа 83» у Сочы, які адбыўся 25 траўня. Асноўным апанентам беларуса стаў іншы баец, Гаджымурад Хірамагамедаў з Дагестана. Па словах Каўтуна, на яго накінуліся ажно чатыры чалавекі. У выніку спыніць бойку змаглі толькі ахоўнікі залы.

Чытайце таксама:

Беларускага байца ММА збівалі ў Сочы цэлым натоўпам

Расійскі спартсмен, які выступае за Беларусь, заявіў, што яму прапаноўвалі «збегчы на Захад»

Амерыканскі мільярдэр хоча правесці Алімпіяду, дзе будзе дазволены допінг

Каментары да артыкула