Кнігай года ў Вялікабрытаніі стаў паэтычны зборнік
Лаўрэатам брытанскай прэміі Costa стаў англійскі паэт Крыстафер Рэйд за зборнік вершаў «A Scattering».
Лаўрэатам брытанскай прэміі Costa стаў англійскі паэт Крыстафер Рэйд за зборнік вершаў «A Scattering». У якасці ўзнагароды аўтар атрымаў 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Штогадовая прэмія Costa уручаецца пісьменнікам з Вялікабрытаніі і Ірландыі. Спачатку выбіраюць па адным аўтары лепшага рамана, аўтабіяграфіі, паэтычнага зборніка, дзіцячай кніжкі і дэбюта. І толькі адзін з пяці становіцца ўладальнікам галоўнай прэміі, а яго кніга прызнаецца выданнем года.
У 2009 лаўрэатам Costa стаў Себасцьян Бары за раман «The Secret Scripture».