БЕЛ Ł РУС

У Гомелі заўважылі незвычайны ружовы каштан

6.06.2024 / 14:26

Nashaniva.com

У цэнтры горада расце шмат каштанаў. Аднак адзін з іх вельмі вылучаецца і падобны на сакуру: «Гэта неверагоднае нешта, такі толькі ў Гомелі ёсць», — кажа карыстальніца тыктоку.

У каментах адна з жанчын напісала: «У Парыжы толькі такія ружовыя каштаны бачылі. Аказалася, што ў нас месцамі ёсць. Але мне і белыя падабаюцца».

@nastiarabetskaya Видела только один такой каштан за всю жизнь! #каштан #розовый #хочуврек #миллионпросмотров #гомель ♬ оригинальный звук - Настенька

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра «конскі каштан мяса-чырвоны». Дрэва вырастае да 25 метраў. Цвіце ў канцы мая на працягу 15-25 дзён, аднак толькі пасля дасягнення 10-гадовага ўзросту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула