БЕЛ Ł РУС

Школьнік з Мазыра арганізаваў бізнэс на шантажы жанатых мужчын

6.06.2024 / 14:44

Nashaniva.com

16-гадовы жыхар Мазыра ад імя дзяўчыны шантажаваў жанатых мужчын у інтэрнэце.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Дзесяцікласнік у мэсэнджары стварыў фэйкавы акаўнт. Прадстаўляючыся дзяўчынай, падлетак знаёміўся з мужчынамі, пераважна жанатымі і што маюць дзяцей. 

Падчас перапіскі хлопец схіляў суразмоўцаў да інтымных размоў і перасылкі адкрытых фатаграфій. Атрымаўшы неабходнае, школьнік шантажаваў мужчын і вымагаў у іх грошы за нераспаўсюджанне звестак іх блізкім: жонкам і дзецям. 

Такім спосабам падлетак зарабіў не менш за 350 рублёў. Грошы траціў на забавы. 

Распачата крымінальная справа за вымагальніцтва.

Чытайце таксама:

Судзяць 50-гадовага настаўніка са Светлагорска. Сярод артыкулаў — згвалтаванне падлетка і стварэнне порна

Сацсетка X афіцыйна дазволіла сваім карыстальнікам публікаваць эротыку і парнаграфію

Пара хоча сабраць 10 тысяч даляраў з падпісчыкаў у інстаграме на вяселле мары

Каментары да артыкула