БЕЛ Ł РУС

Магутны выбух адбыўся на газазаправачнай станцыі ў Арменіі 

6.06.2024 / 23:09

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся паблізу горада Абавян, які размешчаны непадалёк ад Ерэвана і з'яўляецца ягоным спадарожнікам. Следам за выбухам пачаўся моцны пажар.

Скрыншот з відэа

У мясцовых тэлеграм-каналах распаўсюджваецца зроблены відавочцам відэазапіс, на якім пасля яркай успышкі падымаецца слуп агню і густы шэры дым.

Паводле звестак мясцовага МУС, выбух прагрымеў у 23:14 армянскага часу (22:14 беларускага).

Сакратар МУС Нарэк Саркісян паведаміў, што газазаправачная станцыя, на якой адбыўся выбух, размешчаная на 2-м кіламетры трасы Ерэван-Севан.

Пра пацярпелых пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Пры выбуху бензасховішча ў Нагорным Карабаху загінулі 125 чалавек

У Карабаху ўзарваўся склад з палівам. Больш за 200 пацярпелых

Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану

Каментары да артыкула