БЕЛ Ł РУС

Амаль 60% беларусаў з пачатку года сутыкнуліся з кібератакамі

10.06.2024 / 16:44

Nashaniva.com

Беларусь апынулася на другім месцы сярод краін СНД, дзе часцей за ўсё атакавалі інтэрнэт-карыстальнікаў — 59,79% пацярпелых. Пра гэта расказала кампанія Kaspersky ў справаздачы «Ландшафт пагроз для Расіі і СНД».

На першым месцы па долі кібератак Таджыкістан— 60,69%. На трэцім радку — Туркменістан з паказчыкам у 59,55%. Менш за ўсё атакавалі анлайн у Арменіі — 44,21%.

Аўтары справаздачы лічаць, што зламыснікі звычайна дзейнічаюць па звыклых сцэнарах і атакуюць найменш абароненыя з пункту гледжання кібербяспекі арганізацыі. Напрыклад, яны эксплуатуюць ужо добра вядомыя і распаўсюджаныя слабыя месцы ў праграмах, якімі карыстаюцца шматлікія арганізацыі.

Эксперты звяртаюць увагу, што, акрамя тэхнічных сродкаў абароны ад кібератак, варта павышаць культуру лічбавай бяспекі супрацоўнікаў, бо часта атакі становяцца магчымыя праз чалавечы фактар.

Чытайце таксама:

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Беларускія хакеры дапамагаюць расійскім спецслужбам весці кібератакі на Украіну

«Кіберпартызаны» ўзламалі ўнутраную сетку БДУ і паназіралі, як там круцяцца жорны рэпрэсій

Каментары да артыкула