БЕЛ Ł РУС

Трое супрацоўнікаў НТВ параненыя пад Горлаўкай на Данбасе. Яны ў коме

13.06.2024 / 13:41

Nashaniva.com

Усе трое знаходзяцца ў гарадской бальніцы.

Аляксей Іўліеў. Фота: прэс-служба НТВ

Трое супрацоўнікаў расійскага прапагандысцкага канала НТВ параненыя каля пасёлка Гальмоўскі пад Горлаўкай на акупаваным Данбасе, паведамляюць расійскія СМІ.

Мэр Горлаўкі Іван Прыходзька назваў імя аднаго з іх — Аляксей Іўліеў.

Усе трое знаходзяцца ў гарадской бальніцы, яны ў коме ў аперацыйнай.

Разам з прапагандыстамі пад абстрэл трапіў афіцэр, які суправаджаў іх. Галоўны доктар гарадской бальніцы горада Горлаўка заявіла, што параненыя цяпер знаходзяцца ў коме.

«Да мяне прывезлі [журналістаў], яны цяжкія. Яны ў коме, не размаўляюць, не магу сказаць [што з імі здарылася], яны ў аперацыйнай. У іх траўматычная ампутацыя, адкрытая чэрапна-мазгавая», — цытуе яе словы агенцтва ТАСС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула