БЕЛ Ł РУС

Улады гэтага нямецкага горада прызналі, што ён сумны і непрыгожы

13.06.2024 / 15:18

Nashaniva.com

Тут амаль не бывае турыстаў.

Фота: Wikimedia Commons

У Ройтлінгене ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг на поўдні Германіі пражываюць больш за 100 000 чалавек. Чвэрць старога горада згарэла ў Другую сусветную, далёка не ўсе кварталы адноўлены, піша Bild.

Тамака амаль не бывае турыстаў. Мясцовыя ўлады запусцілі PR-кампанію для прыцягнення ўвагі да горада. Стаўку зрабілі на антырэкламу, размясціўшы на чыгуначным вакзале і вуліцах такія плакаты:

PR-спецыяліст Пітэр Грэгарыа з Мюнхена заявіў Bild, што такая кампанія «прыцягвае кароткатэрміновую ўвагу», але ўсё залежыць ад далейшых дзеянняў мэрыі. У найбліжэйшыя дні тая абяцае склікаць прэс-канферэнцыю і растлумачыць, што азначаюць гэтыя плакаты. На сайце Bild запушчана інтэрактыўнае апытанне пра акцыю. Дзве трэці рэспандэнтаў падтрымалі яе, бо яна абуджае цікавасць да горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула