БЕЛ Ł РУС

У Расіі трох сыноў святара абвінавацілі ў дзяржздрадзе з-за спробы з'ехаць ваяваць на баку УСУ

14.06.2024 / 12:35

Nashaniva.com

Крымінальная справа супраць Аляксея, Іаана і Цімафея Ашчавулавых паступіла ў Другі заходні акруговы вайсковы суд.

Іх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замах на дзяржзраду, спробу незаконнага перасячэння мяжы і спробу ўдзелу ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі. Следства сцвярджае, што братоў Ашчавулавых затрымалі ў Курскай вобласці, калі яны спрабавалі перасекчы мяжу з Украінай, каб з'ехаць ваяваць на баку УСУ, піша «Дождь».

Гісторыя сям'і Ашчавулава пасля публікацыі ў рэгіянальных СМІ ў 2014 годзе выклікала шырокі грамадскі рэзананс. У сям'і святара Ігара Ашчавулава было шмат дзяцей. Жыхары мясцовай вёскі Азёры адзначалі, што іх часта бачылі галоднымі, яны не хадзілі ў школу. Заклапочаныя іх станам суседзі расказвалі, што спрабавалі дапамагчы сям'і, але святар не прымаў дапамогі.

У 2014 годзе камісія з апекі наведала дом Ашчавулава і забрала дзевяць непаўналетніх дзяцей з-за «адсутнасці ўмоў для іх пражывання». Іх адправілі ў сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр, але ўжо праз некалькі тыдняў дзяцей вярнулі ў сям'ю, перасяліўшы іх у іншы дом на час рамонту старога, якім занялася мясцовая адміністрацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула