БЕЛ Ł РУС

У Таджыкістане арыштавалі былога старшыню Дэмакратычнай партыі

14.06.2024 / 15:21

Nashaniva.com

Дэпутаты задаволілі патрабаванні генеральнага пракурора аб вызваленні Усманзада ад парламенцкай недатыкальнасці і пазбавілі яго дэпутацкага імунітэту.

У Таджыкістане па патрабаванні Генпракуратуры быў арыштаваны дэпутат парламента і былы старшыня Дэмакратычнай партыі Саіджафар Усманзада, піша «Настоящее время».

Усманзада абвінавачваецца ў папярэдняй змове з лідарамі апазіцыі з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Таджыкістане, а таксама ў супрацоўніцтве з лідарамі забароненага ў Таджыкістане «Нацыянальнага альянсу Таджыкістана».

Паводле звестак следства, у верасні 2021 года Усманзада правёў тэлефонныя перамовы з намеснікам кіраўніка «Нацыянальнага альянсу Таджыкістана» Шарофідзінам Гадоевым і «даў папярэднія рэкамендацыі наконт узурпацыі дзяржаўнай улады».

Гадоеў, як сцвярджаецца, паабяцаў, што кіраўнік экстрэмісцкай арганізацыі «Партыя ісламскага адраджэння» Мухідын Кабіры акажа яму фінансавую дапамогу і забяспечыць перакідку з-за мяжы больш за тры тысячы байцоў тэрарыстычнай арганізацыі «Джамаат Ансарулах».

Дэпутаты задаволілі патрабаванні генеральнага пракурора аб вызваленні Усманзада ад парламенцкай недатыкальнасці і пазбавілі яго дэпутацкага імунітэту.

Меркаванне самога Усманзада і яго сваякоў наконт прад'яўленых абвінавачанняў пакуль невядомае.

У сярэдзіне мая на пазачарговым з'ездзе Дэмакратычнай партыі Усмонзада быў адхілены з пасады яе старшыні за «нездавальняючую дзейнасць».

Яго месца заняў 34-гадовы Шахбоз Аброр, які ўзначальваў аддзяленне партыі ў Душанбэ. У ходзе галасавання ён атрымаў падтрымку 64 прыхільнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула