БЕЛ Ł РУС

У Рагачоўскім раёне лесавоз насмерць збіў дзяўчынку

14.06.2024 / 18:8

Nashaniva.com

Сёння днём 15-гадовая дзяўчынка прыехала з вёскі Ціхінічы ў вёску Рэкта Рагачоўскага раёна, каб праведаць сваячку, і там загінула, паведаміў Следчы камітэт. 

Кіроўца машыны высадзіў дзяўчынку недалёка ад патрэбнага дома. Яна стала пераходзіць дарогу ззаду аўтобуса і трапіла пад гружаны лесавоз, які ехаў па сустрэчнай паласе.

Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла. 

Чытайце таксама:

Паўтарагадовая дзяўчынка ў Мінску загінула пасля падзення з акна 11 паверха

На пажары ў Мсціславе загінула дзяўчынка, якая прыехала на гадавіну смерці маці

Чатыры чалавекі загінулі на пажары ў Мсціславе — сям'я і іх госці

Каментары да артыкула