БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах па «народным» артыкуле зноў будуць судзіць адразу восем чалавек

16.06.2024 / 11:27

Nashaniva.com

У чацвер, 27 чэрвеня, у судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы суддзя Ганна Папова будзе разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), піша «Вясна». 

Па справе праходзяць адразу восем фігурантаў: Мікалай Лосік, Ірына Чабатар, Анастасія Грачышкіна, Уладзімір Дзеўгуць, Павел Місцейка, Чэслаў Гвяздоўскі, Дзмітры Руткевіч, Мікалай Дударэвіч. 

Вядома, што Мікалай Лосік быў затрыманы падчас «хапуна» ў мінулым снежні, а Чэслаў Гвяздоўскі — вядомы ў горадзе вядоўца святаў і мерапрыемстваў. 

За апошнія тры месяцы вынеслі прысуды па «народным» артыкуле ўжо 25 жыхарам Баранавічаў.

Чытайце таксама:

Пенсіянерку Галіну Лагацкую пакаралі хатняй хіміяй

Сілавікі затрымалі чарговага беларуса за каментары ў тэлеграме і нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога»

Кіраўніка магілёўскай фірмы жорстка затрымалі нібыта за каментары

Каментары да артыкула