БЕЛ Ł РУС

Тры чалавекі атруціліся ў Брэсце хімічным рэчывам

17.06.2024 / 09:09

Nashaniva.com

Трывожны сігнал з просьбай аб дапамозе паступіў выратавальнікам у нядзелю ў 22.45.

Неабходна было дапамагчы тром чалавекам выбрацца з падвальнага памяшкання гаража па вуліцы Адраджэння, паведамляе МНС.

Работнікі МНС выратавалі дзвюх жанчын 1954 і 1973 гадоў нараджэння і мужчыну 1972 года нараджэння.

Як растлумачылі ратавальнікі, з прыкметамі атручвання парамі хімічнага рэчыва ўсе трое змешчаныя ў рэанімацыю.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюць спецыялісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула