БЕЛ Ł РУС

Даляр вярнуўся за планку 3,2 рубля

17.06.2024 / 13:07

Nashaniva.com

Курсы еўра і расійскага рубля таксама падраслі.

Ілюстрацыйнае фота Наша Ніва

На таргах у Мінску 17 чэрвеня даляр вырас нязначна, усяго на 0,09 капейкі. Але гэта хапіла, каб вярнуцца за адзнаку 3,2 рубля — 3,2005.

Еўра вырас на 0,29 капейкі да 3,4343.

Расійскі рубель павялічыўся на 0,27 капейкі да 3,5873 за 100 адзінак.

Кітайскі юань патаннеў на 1,62 капейкі да 4,3615 за 10 адзінак.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 рубля, максімум быў на таргах 17 красавіка — 3,2809.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула