БЕЛ Ł РУС

Расія заваблівае беларускую моладзь грантамі

17.06.2024 / 16:28

Nashaniva.com

Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Валерый Фалькоў паведаміў, што беларускія абітурыенты змогуць паступаць у расійскія ВНУ па адукацыйных грантах. Па словах кіраўніка ведамства, расійскі ўрад ужо прыняў адпаведную пастанову.

Фота ілюстрацыйнае

На пасяджэнні 66-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Мінску Фалькоў нагадаў, што кожны год расійскія ВНУ выдзяляюць пэўную колькасць бясплатных месцаў для замежнікаў. Для беларусаў гэтая колькасць — 1300.

«У дадатак да квот мы ўводзім другі інструмент… Гаворка ідзе пра адукацыйныя гранты», — цытуе расійскага чыноўніка Sputnik.

Валерый Фалькоў адзначыў, што заканадаўчую аснову для гэтага ўжо стварылі, і растлумачыў, чым «добрыя адукацыйныя гранты».

Па-першае, па ягоных словах, гранты пакрыюць транспартныя выдаткі. «Другое — гэта страхоўка, трэцяе — жыццё ў інтэрнаце, чацвёртае — стыпендыя. У залежнасці ад акадэмічнай паспяховасці і заслуг у школе ёсць тры розныя ўзроўні стыпендыі», — расказаў кіраўнік ведамства.

Фалькоў таксама дадаў, што ўрад Расіі плануе павялічыць фінансавыя выдаткі на падрыхтоўку аднаго спецыяліста ў ВНУ.

Чытайце таксама:

«Паловы кафедры вось так, бах — і няма!» Як рэпрэсіі знішчаюць гістфак БДУ

Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ

Пачаўся прыём дакументаў у каледжы

Каментары да артыкула