БЕЛ Ł РУС

У парадзе 3 ліпеня ў Мінску возьмуць удзел вайскоўцы з Азербайджана і іншых краін

17.06.2024 / 19:08

Nashaniva.com

Свае дэлегацыі ў Мінск гатовая накіраваць 21 краіна.

Фота: Мінабароны

Вайскоўцы з Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана і Кітая прымуць удзел у парадзе ў Мінску 3 ліпеня.

Пры гэтым удзел у святочных мерапрыемствах пацвердзілі міжнародныя дэлегацыі і прадстаўнікі 21 дзяржавы, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінабароны.

«Разам з беларускімі вайскоўцамі па вуліцах беларускай сталіцы 3 ліпеня пройдуць пешыя парадныя разлікі з Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана і Кітая», — сказана ў паведамленні Мінабароны.

Такім чынам, у парадзе возьмуць удзел разлікі з васьмі краін. Упершыню перад гледачамі праедуць комплексы «Іскандэр-М», здольныя несці ядзерную зброю. Акрамя таго, у парадзе возьмуць удзел танкі Т-34, якія прыбылі з Расіі.

Чытайце таксама:

«Гатовы выканаць баявую задачу». У Беларусь прыехалі расійскія танкі Т-34

Мінабароны распавяло пра асаблівасці парада да Дня Незалежнасці

Упершыню ў вайсковым парадзе ў Мінску возьмуць удзел «Іскандэры»

Побач з «Іскандэрамі» на парадзе ў Мінску праедуць трактары МТЗ

Каментары да артыкула