БЕЛ Ł РУС

Джасціна Цімберлэйка арыштавалі за нецвярозае кіраванне

18.06.2024 / 22:07

Nashaniva.com

Паліцыя штата Нью-Ёрк арыштавала вядомага амерыканскага спевака і акцёра Джасціна Цімберлэйка за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе. Неўзабаве яму выставяць афіцыйнае абвінавачванне.

Джасцін Цімберлэйк. Фота: AP Photo/Chris Pizzello

Цімберлэйка арыштавалі ў мястэчку Саг-Харбар на востраве Лонг-Айленд, вядомым як месца летняга адпачынку заможных жыхароў Нью-Ёрка. Пры якіх менавіта абставінах спявак быў арыштаваны, пакуль не паведамляецца.

У найбліжэйшы час 43-гадовы Цімберлэйк збіраўся выправіцца ў сусветнае турнэ пасля выхаду яго шостага альбома Everything I Thought It Was.

Джасцін Цімберлэйк — адзін з найпапулярнейшых музычных выканаўцаў у свеце. Свой першы сольны альбом Justified спявак выдаў у 2002 годзе, ён разышоўся тыражом больш за 8 млн асобнікаў.

У мінулым годзе ў адным з інтэрв'ю Цімберлэйк прызнаўся, што ў яго кар'еры быў перыяд, калі ён злоўжываў алкаголем. Сайт Singersroom расказаў, што ён сур'ёзна меў намер змяніць сваё жыццё, звярнуцца па дапамогу, пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці і ў цэлым заняцца сваім здароўем.

Чытайце таксама:

Ціма Беларускіх выпусціў першую песню пасля прыгодаў па наркатычным крымінальным артыкуле

Як амерыканцы рэагуюць на беларускі рок

Памёр музыкант — легенда контркультуры. Аднак пра сваю шалёную папулярнасць ён даведаўся праз 30 гадоў

Каментары да артыкула