БЕЛ Ł РУС

1 лютага БТ пакажа цырымонію «Грэмі» + фота

31.01.2010 / 16:2

Beyonce

1 лютага ў вячэрнім эфіры (21:50) Першы тэлеканал пакажа тэлеверсію 52-й цырымоніі ўручэння самай прэстыжнай музыкальнай узнагароды Нацыянальнай акадэміі гуказапісу ЗША — штогадовай прэміі «Грэмі».

Узнагароды будуць уручацца за запісы, зробленыя на працягу музычнага года, з 1 кастрычніка 2008 года па 30 верасня 2009-га.

У ліку фаварытаў сёлетняй цырымоніі — спявачка Beyonce, якая лідзіруе па ліку намінацый (10).

Кантры-выканаўца Taylor Swift прадстаўлена ў васьмі намінацыях, музыканты Black Eyed Peas, Maxwell і Kanye West намінаваны на шэсць статуэтак кожны. За пяць узнагарод будуць змагацца David Guetta, Jay-Z і Lady Gaga.

Усяго плануецца ўручыць 109 узнагарод.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула