За ноч у Мінскім раёне аўтамабілісты збілі двух ласёў
Аднаго з кіроўцаў шпіталізавалі.
Фота: УУС Мінаблвыканкама
У Мінскім раёне мінулай ноччу адбылося адразу два ДТЗ з удзелам ласёў.
19 чэрвеня ў 21.40 25-гадовая мінчанка збіла дзікую жывёлу на 16 км трасы «Мінск — Віцебск». Дзяўчына на «Рэно» ехала ў бок сталіцы, раптам пад колы выскачыў лось. У выніку ДТЗ кіроўцу шпіталізавалі з траўмамі.
Раніцай, у 7.55, 58-гадовы мінчук на «Ладзе» збіў лася на 16 км дарогі ў Нацыянальны аэрапорт у напрамку Жодзіна. І ў гэтым выпадку дзікая жывёла раптам выскачыла на дарогу і трапіла пад колы. Кіроўца не пацярпеў.
Па фактах ДТЗ праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
Трох ласёў і аднаго мядзведзя збілі машыны за адну ноч на трасе М1 у адным раёне
На Алясцы ласіха забіла фатографа, які хацеў зняць яе ласянят
Выхаваныя ласі саступілі дарогу аўтамабілю пад Гомелем
У адным з гарадскіх двароў на Віцебшчыне мірна пасвіліся ласі ВІДЭА