БЕЛ Ł РУС

Беларускага блогера затрымалі ў Дубаі — за дрон

21.06.2024 / 11:21

Nashaniva.com

Цяпер ён разам з расійскім калегам пад крымінальнай справай і падпіскай аб нявыездзе.

Блогер Радзівон Кулік. Скрын відэа Mash

Беларускі і расійскі блогеры Радзівон Кулік і Кірыл Коласаў адправіліся здымаць кантэнт у Эміраты ў красавіку. Жылі ў гатэлі Marina Diamond 6 і ў адну з начэй падняліся на дах. Са слоў хлопцаў, каб паздымаць прыгажосць. Спусціліся толькі раніцай — і натыкнуліся на ахоўніка. Ён даведаўся, дзе блогеры правялі ноч, і выклікаў паліцыю. Фатографаў абшукалі і ў сумцы знайшлі дрон, які Радзівон купіў у ААЭ, піша тэлеграм-канал Mash. 

Наступныя тры дні блогеры, якіх палічылі шпіёнамі, правялі ў камеры. На іх завялі крымінальную справу за незаконны запуск беспілотніка і адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Самі блогеры запэўніваюць, што нічога не запускалі.

З'ехаць у выніку нельга, грошай амаль не засталося, віза сканчаецца. Калі яе тэрмін скончыцца, за кожны дзень нелегальнага знаходжання будзе налічвацца штраф. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула