БЕЛ Ł РУС

У Бучы пад Кіевам мужчына падарваў гранату ў аўтамабілі, бо кіроўца адмовіўся «везці яго ў Беларусь»

21.06.2024 / 12:34

Nashaniva.com

Імаверна, ён загінуў.

Невядомы заскочыў у чужое аўто, дастаў гранату і загадаў везці яго да мяжы з Беларуссю, паведамляе паліцыя Кіеўскай вобласці.

Пасля адмовы мужчына ўзарваў гранату, але 59-гадовы кіроўца паспеў выбегчы і пазбегнуць выбуху.

Сам уладальнік гранаты загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула