БЕЛ Ł РУС

У Чыжоўцы абрынуўся навес перад домам ФОТАФАКТ

21.06.2024 / 14:17

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ноччу. Навес памерам 2×9 м перад уваходам у тэхнічнае памяшканне абрынуўся, перапалохаўшы жыхароў, піша Tochka.by.

Фота: МНС

Месца абвалу аператыўна ачапілі, а супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, правялі работы па дэмантажы будаўнічай канструкцыі.

Прычына абвальвання высвятляецца. Апорныя канструкцыі дома пашкоджаныя не былі.

Камунальнікі абяцаюць у найбліжэйшы час прыбраць наступствы інцыдэнту і адтынкаваць фасад.

Такое здарэнне ў іншым доме здарылася ўсяго пару месяцаў таму. Пасля капітальнага рамонту па вул. Ангарскай, 80, упаў бетонны казырок над адным з пад'ездаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула