БЕЛ Ł РУС

«Лабараторыі Касперскага» цалкам забаранілі працаваць на амерыканскім рынку

21.06.2024 / 15:23

Nashaniva.com

Дзяржустановам у ЗША забаранілі карыстацца прадуктамі «Лабараторыі Касперскага» яшчэ ў 2017 годзе. Зараз уводзіцца поўная забарона.

Фота: Digital Russia

Улады ЗША з 29 верасня цалкам забаранілі продаж і выкарыстанне на тэрыторыі краіны праграмных прадуктаў «Лабараторыі Касперскага». Пра гэта са спасылкай на звесткі Мінгандлю ЗША паведамляе Reuters.

Дзяржустановам у ЗША забаранілі карыстацца прадуктамі «Лабараторыі Касперскага» яшчэ ў 2017 годзе. Цяпер уводзіцца поўная забарона, якая звязаная з абвінавачваннямі ў адрас кампаніі ў супрацоўніцтве з расійскімі вайскоўцамі і разведкай.

Паведамляецца, што забарона на новыя бізнэс-кампаніі (гэта значыць новыя продажы) уводзіцца ўжо праз 30 дзён пасля абвяшчэння аб санкцыях. А праз 100 дзён будзе забароненая ўся дзейнасць, уключаючы падтрымку кліентаў і запампоўку абнаўленняў.

У «Лабараторыі Касперскага» ўжо заявілі, што гэта рашэнне прывядзе да ўзмацнення кіберзлачыннасці ў ЗША і ў свеце ў цэлым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула