БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі накрылі групоўку, якая прадавала беларусак у сэксуальнае рабства

22.06.2024 / 16:2

Nashaniva.com

Іспанская паліцыя арыштавала членаў злачыннай групоўкі, якая, як сцвярджаецца, займалася гандлем жанчынамі з мэтай іх сэксуальнай эксплуатацыі. У склад групоўкі ўваходзілі грамадзянін Іспаніі і па два расіяніны і ўкраінцы. Усяго на гэты момант вядома пра 14 ахвяраў групоўкі, паведамляе Еўрапол.

Фота: europol.europa.eu

Злачынная групоўка дзейнічала з 2020 года. Дзяўчат з Беларусі і Украіны знаходзілі праз сацыяльныя сеткі, прадстаўляючыся менеджарамі кадравага агенцтва. Ахвярам абяцалі афіцыйнае працаўладкаванне ў Іспаніі і фінансавую падтрымку.

Працаваць дзяўчаты нібыта павінны былі б хостэс і абслуговым персаналам. На самай жа справе яны траплялі ў клуб у горадзе Альмерыя на поўдні краіны, дзе іх прымушалі займацца прастытуцыяй.

«Ахвяр размяшчалі ў трох дамах, выдзеленых адным з кіраўнікоў клуба. Падазраваныя ізалявалі жанчын ад грамадства, спрабуючы мінімізаваць рызыкі выяўлення злачынства паліцыяй або ўцёкаў жанчын. Гэта дазволіла ім цалкам утрымліваць, кантраляваць і эксплуатаваць пацярпелых», — расказалі ў Еўраполе.

Там таксама адзначылі, што на ахвярах зараблялі «велізарныя грошы».

Чытайце таксама:

У Бельгіі прастытуцыю прыраўнялі да іншых прафесій. Сэкс-работнікам будуць аплачваць дэкрэт і адпачынак

Муж некалькі гадоў здраджваў жонцы і старанна выдаляў кампрамат з айфона. Але макбук усё захаваў

Топ-7 новаўвядзенняў амністыі-2024 — палёгка жанчынам, асуджаным за наркотыкі ці забойства, у якіх ёсць дзеці

Каментары да артыкула