БЕЛ Ł РУС

Як у Дудутках адзначылі Купалле ФОТЫ

23.06.2024 / 17:20

Nashaniva.com

На тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» прайшоў маштабны open-air & fire фестываль «Свята Сонца». Як гэта было, паказвае «Точка».

Фота тут і далей: Павел Русак / Tochka.by

Традыцыйна фестываль пачаўся суботняй раніцай. Гасцей ужо чакалі забавы: мора музыкі, стральба з лука, дуэлі на мячах.

Асобнай увагі заслугоўваюць рамеснікі — шмат смачнага і прыгожага. Тут і найпрыгажэйшыя лаўцы сноў, і крафтавые сумкі з кашалькамі са скуры, і урбеч, і мёд.

Былі і аракулы, нават рунные. 

Людзі прыязджалі падрыхтаваныя — у грыме і касцюмах. Быў нават свой «Геральд» (галоўны герой твора «Вядзьмар»).

Забаўлялі гасцей музыканты. Сёлета хэдлайнерам выступіў гурт «Троль гне Елку».

Вянец фестывалю — вогненнае шоу. Вельмі эфектна, ярка і горача.

А фіналам шоу стала велізарнае вогнішча на беразе ракі Пціч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула