БЕЛ Ł РУС

Лаўроў запэўніў Лукашэнку, што пытанне ягонага далучэння да ШАС ужо вырашана

25.06.2024 / 20:22

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з Лукашэнкам у Мінску запэўніў, што з пытаннем набыцця Беларуссю паўнапраўнага сяброўства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўжо усё вырашана.

 

Лукашэнка на саміце ШАС у Душанбэ ў верасні 2021 года

«Усе ўжо дамоўленасці замацаваныя. Самым першым актам саміту ў Астане будзе афіцыйнае прыняцце Беларусі ў паўнапраўныя члены ШАС. І ўвесь астатні саміт Беларусь будзе ўдзельнічаць нароўні з усімі астатнімі членамі», — заявіў Лаўроў.

Краінамі-сяброўкамі створанай у 2021 годзе Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на гэты момант, акрамя Расіі, з'яўляюцца Кітай, Індыя, Іран, Пакістан, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан і Таджыкістан. Беларусь у гэтай арганізацыі з 2010 года мела статус партнёра па дыялогу, а ў 2015-га стала краінай-назіральніцай. Заяўка на паўнавартаснае сяброўства была пададзеная Лукашэнкам у 2022 годзе, і ён разлічваў, што яго прымуць ужо ў наступным годзе. Але ў 2023-м гэтае пытанне вырашана не было.

Чарговы саміт ШАС у сталіцы Казахстана Астане мае адбыцца 3-4 ліпеня.

Чытайце таксама:

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры

Пасля кансультацый з Лаўровым Алейнік пракаментаваў магчымае закрыццё пераходаў з Польшчай

Лаўроў у Мінску расказаў, чым будзе напад НАТА на Беларусь

У Мінск прыляцеў Сяргей Лаўроў

Каментары да артыкула