У Беларусь зноў прыляцеў урадавы борт з Афрыкі
У Нацыянальны аэрапорт «Мінск» заходзіць на пасадку Boeing 767-306 (ER) з рэгістрацыйным нумарам 3C-MAG — борт урада Экватарыяльнай Гвінеі, піша Motolko.help.
Фота: jetphotos.com
Папярэдні раз гэты самалёт прылятаў у Беларусь у верасні 2023 года, калі ў Мінск прыляцеў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіанг Нгема Мбасога.
У маі Беларусь з афіцыйным візітам наведаў міністр нацыянальнай абароны Экватарыяльнай Гвінеі дывізіённы генерал Віктарыяна Бібанга Нсуэ Акома.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прыляцеў у Экватарыяльную Гвінею
Сярод тых, хто сустракаў Лукашэнку ў Экватарыяльнай Гвінеі, быў і Віктар Шэйман