БЕЛ Ł РУС

Ліквідуюць Федэрацыю хакея з мячом

26.06.2024 / 16:24

Nashaniva.com

Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 19 чэрвеня пастанавіў ліквідаваць Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя хакея з мячом». Суд адбыўся па ініцыятыве кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі, піша «Віцебская вясна».

Фота ілюстрацыйнае

РГА «Федэрацыя хакея з мячом» была зарэгістравана ў чэрвені 2002 года ў гарадскім пасёлку Баравуха Віцебскай вобласці. На працягу больш за дваццаць гадоў члены гэтай некамерцыйнага аб’яднання грамадзян рабілі намаганні па развіццю хакея з мячом у Беларусі.

Аднак з-за таго, што кіраўніцтва федэрацыі не падавала ў органы юстыцыі інфармацыі пра сваю дзейнасць, улады прынялі рашэнне аб ліквідацыі грамадскай арганізацыі.

Чытайце таксама:

Ліквідуюць нават аб’яднанне беларуска-расійскай інтэграцыі

У Віцебску ўлады ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю

Былы міністр юстыцыі Хаменка цяпер возьмецца за мэты ўстойлівага развіцця

Каментары да артыкула