БЕЛ Ł РУС

У гомельскім падвале ногі ў мужчыны ўсяго за хвіліну спрэс абселі блохі ВІДЭА

27.06.2024 / 19:22

Nashaniva.com

Гомельскае выданне «Моцныя навіны» апублікавала відэа ад сваіх чытачоў, у якім паказваецца, якая антысанітарыя пануе прынамсі ў адным з мясцовых падвалаў.

Відэа з рэдакцыяй «Моцных навін» падзяліліся жыхары чацвёртага пад'езда дома №90 па гомельскай вуліцы Кірава.

Сямейная пара сабралася на рыбалку. Вуды з мангалам былі ў падвале, куды і спусціўся мужчына. Калі ён падняўся на паверхню — усе ягоныя ногі былі ў блохах. А правёў у падвале мужчына ўсяго каля хвіліны.

Па словах аўтара відэа, жыхары звярталіся да камунальных службаў, але, як бачна, пакуль гэта выніку не дало.

Чытайце таксама:

Эпідэміёлагі пракаментавалі зʼяўленне пацука ў сталічнай краме: ён шукаў папіць

У Беларусі нашэсце кляшчоў: крывасмокаў у 1,6 раза больш, чым летась

«Ва ўсёй кампаніі з'явіўся моцны сверб». Пра што трэба памятаць, калі вырашыш купацца ў Нарачы

Каментары да артыкула