БЕЛ Ł РУС

У Расіі на паліцэйскага падчас паказальных выступленняў звалілася службовая машына ВІДЭА

28.06.2024 / 15:49

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 28 чэрвеня ў Цэнтры прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху ў падмаскоўнай Іванцееўцы, піша Mash.

Падчас выступлення прафесійнай пілатажнай групы «Каскад» кіроўцы выконвалі трук: машына ехала бокам на двух колах. У пэўны момант яна ўпала проста на супрацоўніка, прыціснула яго і працягнула некалькі метраў.

Мужчына выжыў толькі дзякуючы шлему, але яго мусілі шпіталізаваць. Яму дыягнаставалі пералом нагі і ўдары, але жыццю нічога не пагражае.

Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння — машына не набрала хуткасць, неабходную для паспяховага выканання трука.

Чытайце таксама:

Падчас перастрэлкі ў Баку застрэлілі трох паліцэйскіх

У Дагестане застрэлілі паліцэйскіх і перарэзалі горла праваслаўнаму святару

Дэпутат расійскай Дзярждумы паспяшаўся абвінаваціць Украіну і НАТА ў тэрактах у Дагестане. Яго нечакана прысароміў Рагозін

Каментары да артыкула