Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік у Дняпры
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў пра траплянне расійскай ракеты ў шматпавярховы дом у Дняпры.
Паводле звестак Уладзіміра Зяленскага, у выніку ўдару раненні атрымалі тры чалавекі. У будынку разбураныя чатыры паверхі.
«Ратавальнікі, медыкі, усе службы ўжо на месцы і аказваюць усю неабходную дапамогу», — напісаў Зяленскі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку трапляння ў дом у Дняпры разбурэнні зазналі кватэры на чатырох паверхах.
Чытайце таксама:
Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь
Расіяне ўдарылі ракетамі па Пакроўску на Данеччыне, як мінімум чацвёра загінулых