БЕЛ Ł РУС

У Асіповічах мужчыну засыпала зямлёй

29.06.2024 / 15:52

Nashaniva.com

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведамілі пра інцыдэнт, які адбыўся сёння раніцай у Асіповічах. Калі на тэрыторыі прыватнага дома экскаватар капаў яму пад каналізацыю, раптам абрынуўся грунт і гаспадара дома засыпала зямлёй.

Скрыншот з відэа

На кадрах можна ўбачыць, як супрацоўнікі МНС, якія экстранна прыбылі на месца, пры дапамозе адмысловай прылады дапамаглі мужчыну выбрацца, а пасля медыкі даставілі яго ў бальніцу.

На гэты момант стан пацярпелага невядомы.

Чытайце таксама:

Два хлопчыкі пяці і васьмі гадоў падпалілі падвал пяціпавярховіка ў Ашмянах

У палях Беларусі загарэўся першы ў гэтым годзе камбайн

Ратавальнікі знайшлі зніклую пенсіянерку. Яна патанула ў балоце

Каментары да артыкула