БЕЛ Ł РУС

Зяленскі адказаў, як можа весці мірныя перамовы з Пуціным

30.06.2024 / 19:8

Nashaniva.com

«Мадэль такая была ўжытая ўпершыню на прыкладзе збожжавага калідора».

Уладзімір Зяленскі. Фота: скрыншот з ютуб-канала «Зе!Президент»

У інтэрв'ю выданню The Philadelphia Inquirer прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў, што бачыць перамовы з Пуціным толькі праз пасярэднікаў.

«Мадэль такая была ўжытая ўпершыню на прыкладзе збожжавага калідора, калі Украіна дамаўлялася не з Расіяй, а з ААН і Турцыяй. Яны, у сваю чаргу, узялі на сябе адказнасць дамаўляцца з намі, а затым адпаведнае пагадненне падпісваць з РФ. І так яно спрацавала: два люстраныя пагадненні, паміж якімі ёсць ААН і Турцыя».

Адпаведная мадэль, лічыць Зяленскі, можа быць прыменена пры перамовах па тэрытарыяльнай цэласнасці, энергетыцы, суднаходстве.

Зяленскі падкрэсліў у чарговы раз, што Украіна павінна быць у Еўрасаюзе і НАТА.

«І калі ў нас гэтага няма, я лічу, што гэта вялікія рызыкі для нас. Вельмі вялікія, што гэты вораг — ён вернецца. Нам патрэбная калектыўная абарона Украіны».

Чытайце таксама:

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі»

Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін

Каментары да артыкула