БЕЛ Ł РУС

У Беларусь збіраецца прыйсці буйная гатэльная сетка з Расіі

2.07.2024 / 16:10

Nashaniva.com

Сетка гатэляў з Расіі Azimut будзе пашыраць сваю геаграфію на краіны СНД, сярод якіх і Беларусь, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі.

Гатэль Azimut у расійскай Астрахані. Фота: Booking.com

Azimut Hotels, якая заняла месца заходніх гатэльных сетак, што пакінулі Расію ў 2022 годзе, плануе пашырыць сваю дзейнасць таксама ў Беларусі, Узбекістане, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і дзяржавах Блізкага Усходу. На гэтых кірунках кампанія збіраецца адкрыць гатэлі з катэгорыяй 4-5 зорак.

Azimut — гэта адна з найбуйнейшых гатэльных сетак у Расіі. Яна ўключае 65 гатэляў і санаторыяў, агульны нумарны фонд якіх складае 11 тысяч месцаў. Уладальнік сеткі — Аляксандр Клячын.

Чытайце таксама:

Савецкую базу адпачынку на Нарачы пераробяць пад гатэль

У казіно гатэля «Пекін» прыйшлі сілавікі, і цяпер яно не працуе

У Мінску адкрыюць новую экалагічную сцежку

Каментары да артыкула