БЕЛ Ł РУС

У Івацэвічах пенсіянера выхапілі з-пад колаў цягніка літаральна ў апошні момант ВІДЭА

2.07.2024 / 20:26

Nashaniva.com

У сеціве з'явілася відэа неверагоднага выратавання, якое адбылося ў канцы чэрвеня на чыгуначнай станцыі ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці.

Скрыншот з відэа

На кадрах відаць, як пры пераходзе чыгуначнай каляіны пажылы мужчына спатыкнуўся і не мог устаць. Гэта адбылося літаральна за некалькі секунд да хуткаснага цягніка, які набліжаўся.

Выратаваў жыццё пенсіянеру малады супрацоўнік Івацэвіцкага РАУС, які выхапіў мужчыну проста з-пад колаў цягніка. 

Чытайце таксама:

У Мінску ноччу спынялі метро з-за інцыдэнту з пасажырам

У Расіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік

Лукашэнка прапануе запусціць паміж Мінскам і Дзяржынскам струнны транспарт

Каментары да артыкула