БЕЛ Ł РУС

Гулец «Дынама» Джэф Плат названы найлепшым форвардам студзеня ў КХЛ

2.02.2010 / 18:25

Джэф Плат, фота khl.ru

Форвард мінскага «Дынама» Джэф Плат прызнаны найлепшым нападнікам студзеня ў Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамляе сайт КХЛ.

У 12 праведзеных у гэтым месяцы матчах ён закінуў 11 шайбаў, зрабіў 3 галявыя перадачы і дасягнуў паказчыка карыснасці «плюс 8». Тры галы Плат сталі пераможнымі для «Дынама».

Па сістэме «гол + пас» (24 16) форвард лідзіруе ў клубе,

а па колькасці закінутых шайбаў займае трэцяе месца ў лізе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула