БЕЛ Ł РУС

ФСБ сцвярджае, што спыніла спробу перагону ва Украіну стратэгічнага бамбавіка ВКС Расіі

8.07.2024 / 9:2

Nashaniva.com

Па звестках ведамства, украінская разведка спрабавала завербаваць расійскага ваеннага лётчыка. Яму прапаноўвалася вялікая сума грошай і грамадзянства Італіі, за тое каб ён пераляцеў на ракетаносцы ва Украіну.

Расійскае ведамства распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім сілавікі даюць справаздачу аб «перадухіленні згону» самалёта на ўкраінскую тэрыторыю. У ФСБ мяркуюць, што да гэтага датычныя «спецслужбы краін НАТА». 

Сілавікі не называюць імя лётчыка, якога, з іх слоў, хацелі завербаваць украінскія спецслужбы. Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ апублікаваў відэа, дзе чалавек у шлеме аглядае бамбавік і закадравы зменены голас распавядае версію ФСБ.

 

Паводле гэтых слоў, лётчыку напісаў невядомы ў тэлеграме, прапанаваў падпаліць тэхніку, пагражаў яго сваякам і патрабаваў перадаць усе дадзеныя па самалётах. 

«Я пайшоў да камандавання і ўсё распавёў. Мой суразмоўца нават не хаваў, што з украінскіх спецслужбаў. Прадставіўся Паўло, прапанаваў скрасці баявы самалёт на тэрыторыю Украіны. Але не проста самалёт, а далёкі бамбавік-ракетаносец, носьбіт ядзернай зброі», — кажа зменены голас. 

У ФСБ таксама дадалі, што «аператыўная гульня» дазволіла «нанесці ўдар па аэрадроме УСУ Азёрнае». 

Украінскі бок не каментаваў заяву ФСБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула