БЕЛ Ł РУС

Адразу чатыры чалавекі пацярпелі падчас смажання шашлыкоў вечарам у нядзелю

8.07.2024 / 09:35

Nashaniva.com

Здарэнні зафіксаваныя ў Мінскай і Брэсцкай абласцях, паведамляе МНС.

Ілюстрацыйнае фота

Так, 44-гадовы мужчына трапіў у бальніцу з апёкамі ў выніку ўспышкі пароў гаручай вадкасці пры распальванні мангала на тэрыторыі садовага таварыства каля в. Паперня.

Тое ж адбылося з 38-гадовай жанчынай у Сватках Мядзельскага раёна.

Аналагічныя здарэнні зафіксаваныя ў Смалявічах і Пінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула