БЕЛ Ł РУС

Расстрэл украінскімі вайскоўцамі расіяніна, які кажа «свае, бл***ь». Што вядома

16.07.2024 / 15:43

Nashaniva.com

На кадрах відаць, як у працэсе зачысткі адзін з байцоў расстрэльвае расійскага салдата, які хаваецца ў бліндажы.

Рукі байца пасля вяртання з задання. Фота Хрысціны Станкевіч «Чабор» з альбома «Шлях палка»

15 ліпеня ў сваім тэлеграм-канале байцы 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» размясцілі відэа, якое суправаджаецца тэкстам: «У новым відэа — зачыстка расійскіх пазіцый і знішчэнне пяхоты ворага. Стралковыя баі на адлегласці менш за 10 метраў, закідванне бліндажоў гранатамі і ліквідацыя акупантаў у іх норах».

Увага, у відэа ёсць жорсткія кадры.

На кадрах відаць, як у працэсе зачысткі адзін з байцоў расстрэльвае расійскага салдата, які хаваецца ў бліндажы. Той не супраціўляецца, але і не трымае рукі ўгару, што магла б сведчыць пра тое, што ён здаецца. Больш за тое, пасля першага стрэлу ён паспявае сказаць «Свае, бл***ь». Магчыма, ён увогуле не разумеў, хто перад ім, расійскі ці ўкраінскі салдат.

Масква выкарыстоўвае кадры гібелі расейскага байца для нагнятання страху перад здачай у палон і нянавісці да ўкраінцаў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы гэты факт, заявіў: «Фашысты ёсць фашыстамі, іх трэба знішчаць. Зразумела, нашы героі на перадавой так і робяць».

За перыяд ваенных дзеянняў абодва бакі канфлікту не адзін раз абвінавачвалі адзін аднаго ў выпадках парушэння законаў і звычаяў вайны.

Напрыклад, 10 ліпеня з'явілася відэа аб расстрэле расіянамі пад Рабоцінам двух украінскіх салдат, якія здаліся ў палон.

А газета The New York Times 6 ліпеня гэтага года прыводзіла аповед медыка міжнароднага добраахвотніцкага атрада ва Украіне пра выпадкі расстрэлаў украінскімі вайскоўцамі расійскіх.

Чытайце таксама:

Ва Украіне расследуюць забойства расейцамі бяззбройных байцоў УСУ, што здаваліся ў палон

«Папрасілі цыгарэты і стрэлілі ў галаву». Гісторыі распраў над мірнымі жыхарамі Украіны 

Украіна абвінаваціла Расію ў забойстве вайскоўцаў, якія здаліся ў палон

З'явілася відэа з расстрэлам вайскоўца, які кажа «Слава Украіне». Што пра гэта вядома?

Каментары да артыкула