БЕЛ Ł РУС

85-гадовая жанчына правалілася ў склеп

18.07.2024 / 09:27

Nashaniva.com

Пажылая жанчына правалілася ў склеп у Ашмянскім раёне, выбрацца дапамаглі ратавальнікі, распавяло Гродзенскае абласное упраўленне МНС.

Інцыдэнт адбыўся 17 ліпеня ў в. Павяжы. На лінію МНС патэлефанавала мясцовая жыхарка з просьбай дапамагчы 85-гадовай маці. Высветлілася, што пенсіянерка выпадкова спатыкнулася, звалілася ў склеп і не змагла адтуль самастойна выбрацца.

Па прыбыцці ратавальнікаў жанчына была ў прытомнасці, скардзілася на боль у левай руцэ і сцягне.

Пацярпелую абвязалі поясам пажарнага і пры дапамозе выратавальнай вяроўкі дасталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула