БЕЛ Ł РУС

Мінабароны адпраўляе тры ўзводы на «бітву за ўраджай»

19.07.2024 / 09:19

Nashaniva.com

Беларускія вайскоўцы дапамогуць аграрыям ва ўборачнай кампаніі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Фота: Мінабароны

Для гэтых мэт ва Узброеных Сілах сфарміраваны тры зводныя аўтамабільныя ўзводы. Усяго ў дапамогу сельгаспрадпрыемствам выдзелена каля 60 чалавек асабовага складу і 35 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

Ваенныя аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям краіны ва ўборцы ўраджаю не першы год.

Адзін са зводных узводаў ужо адправіўся ў Гарадоцкі і Сенненскі раёны, дадае ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула