БЕЛ Ł РУС

Самалёт авіякампаніі Saurya Air разбіўся ў сталіцы Непала

24.07.2024 / 10:13

Nashaniva.com

Паводле папярэдніх звестак, на месцы крушэння знойдзена 18 цел.

Фота: thehimalayantimes.com

Крушэнне самалёта авіякампаніі Saurya Air, на борце якога знаходзіліся 19 чалавек, адбылося ў аэрапорце Катманду, паведамляе The Himalayan Times.

Паводле папярэдніх звестак, на месцы крушэння знойдзена 18 цел, піша The Kathmandu Post.

Самалёт разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту з узлётна-пасадачнай паласы каля 11:00 па мясцовым часе (прыкладна 8:30 па Мінску). Ён павінен быў вылецець у Пакхару.

Да месца крушэння былі накіраваныя пажарныя, а таксама паліцыянты і вайскоўцы. Ім удалося дастаць з-пад абломкаў 37-гадовага капітана судна, якога адправілі ў бальніцу.

Аб лёсе астатніх людзей, якія знаходзіліся на борце, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула