Без Беленькага на Валааме таксама не абышлося ФОТАФАКТ
Мяркуючы па фотарэпартажы прэс-службы Крамля, шпіц Умка, якое атачэнне Лукашэнкі паміж сабой называе Беленькім, 26 ліпеня таксама браў удзел у наведванні Спаса-Праабражэнскага Валаамского стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. Ён трапіў у кадр у складзе беларускай дэлегацыі, заўважыў Reform.news.
Фота прэс-службы Крамля
Працэсію ўзначальвалі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Апошні ішоў з цяжкасцю і выглядаў не вельмі добра.
За імі ішлі святар у чорнай расе і некалькі мужчын у цывільным, пасля Мікалай Лукашэнка.
А яшчэ далей асабістая лекарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка нясе на руках шпіца Умку.
@nashaniva Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала свой варыянт ягонага фота з Пуціным #Лукашенко #лукашенкоприколы #беларусь #белорусы #александрлукашенко #минск #беларусьновости ♬ Cleaning - Owen Wang
Чытайце таксама:
Эйсмант апублікавала сваю версію ФОТА Лукашэнкі з Пуціным. Адчуйце розніцу
Вось так Лукашэнка выглядаў на сустрэчы з Пуціным ФОТЫ