БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне электраровар урэзаўся ў аўтобус

27.07.2024 / 15:15

Nashaniva.com

 ДТЗ адбылося сёння каля 07:50 на 15-м кіламетры дарогі «Ліпнішкі — Ліда».

46-гадовы мужчына ехаў на электраровары па краі праезнай часткі дарогі правай паласы ў напрамку Ліды.

У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і ўляцеў у аўтобус МАЗ.

З пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці веласіпедыста даставілі ў бальніцу, паведамляе абласная міліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула