БЕЛ Ł РУС

За суткі бура паваліла 316 дрэваў

30.07.2024 / 10:13

Nashaniva.com

МНС падвяло вынікі штармавога панядзелка.

Фота: МНС

Пацярпелі восем населеных пунктаў, у тым ліку чатыры ў Гродзенскай вобласці, тры — у Мінскай і адзін — у Магілёўскай.

Пашкоджаныя дахі шасці жылых дамоў і двух аб'ектаў сацкультбыту.

Ратавальнікі выехалі на распілоўку 316 паваленых дрэў. Больш за ўсё такіх дрэваў было ў Гродзенскай вобласці — 137.

Пашкоджаныя 15 аўтамабіляў, у тым ліку чатыры ў Мінску.

Чытайце таксама:

Непагадзь дакацілася да сталіцы ФОТА

Моцны вецер вырваў дзверы ў раёне «Мінск-Свет» ВІДЭА

Пад Кобрынам моцным ветрам паваліла ваданапорную вежу

Кім Чэн Ын прыляцеў на верталёце ў затопленыя раёны і асабіста выратаваў людзей ФОТЫ

Каментары да артыкула