БЕЛ Ł РУС

У Екацярынбургу моцна гарыць абаронны завод «НВА аўтаматыкі»

30.07.2024 / 17:37

Nashaniva.com

Як паведамляе мясцовы рэсурс E1.ru, гарыць адзін з карпусоў прадпрыемства.

Скрыншот з відэа

Плошча пажару — больш за 1000 кв. м., на 500 «квадратах» дах ужо абрынуўся.

«НВА аўтаматыкі імя Сяміхатава» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Расіі ў галіне распрацоўкі і вырабу сістэм кіравання і радыёэлектроннай апаратуры для касмічнай тэхнікі.

Чытайце таксама:

На Краснай плошчы ў Маскве спрабаваў сябе падпаліць кіраўнік ваенпрамаўскага НДІ

Расійскі ваенпрам сур'ёзна завінаваціўся Беларусі. Не дапамагаюць нават суды

У расійскім Варонежы гарыць электрамеханічны завод 

Каментары да артыкула