БЕЛ Ł РУС

Расійскія рэаліі: генпракурор прыйшоў у парламент і арыштаваў сенатара за арганізацыю забойства

2.08.2024 / 16:17

Nashaniva.com

Калісьці гэты сенатар Дзмітрый Савельеў ствараў Партыю правоў чалавека, а цяпер папрасіў забіць у турме свайго былога бізнэс-партнёра.

Расійскі сенатар Дзмітрый Савельеў. Фота Mash

Шараговае паседжанне расійскага Савета Федэрацыі падыходзіла да свайго завяршэння, з чымсьці віншавалі спікерку Валянціну Мацвіенка, як раптам у залу зайшоў генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў. У гэты момант трансляцыя абарвалася, але пачалося шоу.

Красноў звярнуўся да сенатараў з просьбай зняць недатыкальнасць з сенатара Дзмітрыя Савельева. Пачуўшы гэта, Савельеў рвануў на выхад, але прадказальна далёка не ўцёк. Сілавікі затрымалі яго.

Як выявілася, Савельева абвінавачваюць у спробе заказнога забойства. Яго бізнэс-партнёр Іёнаў растраціў сродкі іх нафтавай кампаніі і трапіў за краты. Але сенатар палічыў, што пакаранне недастатковае, і вырашыў забіць яго ў турме. Сенатар знайшоў былога супрацоўніка Федэральнай службы выканання пакарання, які пагадзіўся выканаць замову за $100 тысяч. Аднак той перадумаў і прыйшоў у ФСБ.

Забойства Іёнава інсцэніравалі — Савельеву паказалі карту выкліку хуткай дапамогі і дакумент аб смерці партнёра. Калі памочнік сенатара перадаў грошы кілеру, усіх удзельнікаў схемы арыштавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула