У Асіповічах загарэўся будынак райвыканкама
МНС паведаміла, што пажар адбыўся на гарышчы Асіповіцкага райвыканкама.
Работнікі выканкама пакінулі будынак самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС, цяпер на месцы працуюць ратавальнікі.
У выніку пажар удалося ліквідаваць. Агнём была пашкоджаная кроквенная сістэма даху на плошчы каля 900 кв. метраў. Пацярпелых няма.
Прычына пажару пакуль толькі высвятляецца.
Чытайце таксама:
У «Мінск-Свеце» ратавальнікі з пад'ёмніка тушылі ўнітаз на балконе ВІДЭА